«Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь)

02.09.2017 12:00
03.09.2017 17:00

У рамках сваёй эмісійнай дзейнасці Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятныя манеты з каштоўных і некаштоўных металаў, якія распаўсюджваюцца як унутры краіны, так і за мяжой.
Мэтай выпуску памятных манет з'яўляецца прапаганда беларускай дзяржаўнасці, культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа, яго дасягненняў, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны.

Амаль паўсотні манет з музейнага збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаных гісторыі і культуры старажытнага Полацка, прадстаўлены на выстаўцы аднаго дня, якая 2-3 верасня будзе працаваць у будынку Доміка Пятра I / вул. Ніжне-Пакроўская, 33/.

Завітайце на выставу і Вы ўбачыце: арыгінальныя эскізы і макеты манет, эталонныя інструменты для чаканкі; унікальную сярэбраную манету вагой 1кг; узнагароды міжнародных манетных спаборніцтваў, якімі адзначаны беларускія грошы.

Гэтая выстава - сумесны праект Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 верасня а 12 гадзіне падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.