Прэзентацыя серыі памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь)

03.09.2017 12:00
03.09.2017 17:00

На працягу 2015 -2017 гг. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне серыю з шасці памятных манет "Шлях Скарыны". Праект прымеркаваны да 500-годдзя з часу выдання нашым знакамітым земляком першай друкаванай кнігі “Псалтыр”. Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, серыю “Шлях Скарыны” прэзентуе аўтар дызайна манет Святлана Някрасава.

Запрашаем у Домік Пятра I / вул. Ніжне-Пакроўская, 33/ 3 верасня а 12 гадзіне.