Вера нашых продкаў

Нашы продкі верылі, што іх дабрабыт залежыць ад дзеянняў розных багоў: Белабога, Пяруна, Ярылы, Вялеса. У гонар большасці з іх ладзіліся розныя святы. У паўсядзённым жыцці людзей акружалі духі: Хатнік, Лесавік, Вадзянік, з імі таксама трэба было жыць у згодзе. Пра ўсё гэта даведаліся вучні чацвёртых класаў розных школ горада Полацка на занятку "У якіх багоў верылі нашы продкі". Музейны педагог патлумачыў, як людзі раней разумелі з'явы прыроды, чаго баяліся і каму пакланяліся. Вучні вадзілі карагод і спявалі песню ў гонар бога Ярылы. На прыканцы занятка дзеці пагулялі ў камп'ютэрную гульню, падчас якой замацавалі новыя веды.

51