Законы нашых продкаў

425 год назад быў выдадзены найлепшы ў тагачаснай Еўропе збор законаў – Статут Вялікага Княства Літоўскага. У ім нашыя продкі замацавалі асноўнае палажэнне сучаснага права – роўнасць усіх людзей. Статут 1588 г. вывучаюць на прававых факультэтах усіх ВНУ свету. Пазнаёміліся з помнікам старажытнага беларускага права і вучні полацкіх школ на музейна-педагагічным занятку “Па якіх законах жылі нашы продкі?”. Дзеці паразважалі пра непадуладныя чалавеку законы – законы прыроды, пра старажытныя, біблейскія, законы – запаведзі, даведаліся пра вусныя і пісьмовыя законы Полацкага княства, пра самакіраванне Полацка па Магдэбургскаму праву ў часы ўваходжання нашага горада ў склад Вялікага Княства Літоўскага, пра гісторыю стварэння Статута і ўзнавілі веды пра сучасны асноўны закон – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

37