У сялянскай хаце

Амаль увесь снежань у Краязнаўчым музеі праходзіў пазнавальны музейна-педагагічны занятак “Паўгадзіны ў сялянскай хаце”. У адной з залаў музея выхаванцаў полацкіх дзіцячых садкоў гасцінна сустракала гаспадыня. Яна пазнаёміла сваіх гасцей з прадметамі, якімі раней карысталіся нашы продкі. Маленькія наведвальнікі змаглі патрымаць у руках драўляныя вілы і рэзгіны, гліняныя спарыш і гляк, даведацца пра гісторыю ўзнікнення гэтых рэчаў. Напрыканцы занятку добразычлівая гаспадыня сялянскай хаты пачаставала дзяцей смачным духмяным хлебам.

38