Падарожжа па шляху "з варагаў у грэкі"

На працягу тыдня разам з супрацоўнікамі Краязнаўчага музея вучні 3-х класаў полацкіх школ падарожнічалі ў заморскія краіны.

На невялікім карабліку маленькія вандроўнікі “праплылі” па марах і рэках ад Скандынавіі да самой Візантыі. На музейным занятку дзеці даведаліся, хто такія “варагі” і “грэкі”, якія дзіўныя тавары яны прывозілі ў наш горад. Засвоіўшы карту, трэцякласнікі самі праклалі маршрут старажытнага гандлёвага шляху. Юныя падарожнікі, пераадолеўшы волакі, заплылі і ў Полацк, дзе змаглі купіць у палачан збожжа, футра, мёд і воск.

У музеі дзеці пабачылі шмат прадметаў, якія сведчылі аб шырокіх гандлёвых сувязях Полацка з рознымі краінамі свету: бурштын, фрагменты шкляных бранзалетаў, самшытавыя грабеньчыкі, ракавіны кауры, арабскія дырхемы. Вучні пакідалі музей з яскравымі ўражаннямі.

48