Вывучаем гісторыю Полаччыны

Ужо не першы год на базе Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, праходзяць музейна-педагагічныя заняткі для дзяцей рознага ўзросту. У гэтым навучальным годзе больш увагі звернута на вучняў сярэдняй школы і старэйшых класаў. Для іх падрыхтаваны новыя сустрэчы, на якіх можна даведацца шмат цікавага з гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

На мінулым тыдні ў музеі пабывалі вучні Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2. На занятку “Полацк у гады Лівонскай вайны” наведвальнікі былі не толькі слухачамі, але і актыўнымі “картографамі”. Новае абсталяванне і тэхнічнае забеспячэнне музея дазволіла зрабіць сустрэчу даволі інтэрактыўнай, а галоўнае – запамінальнай.

Чакаем у Краязнаўчым музеі ўсіх жадаючых. Інфармацыю аб распрацаваных музейна-педагагічных занятках можна адшукаць на сайце НПГКМЗ.

37