Удзел супрацоўніка Краязнаўчага музея ў міжнароднай канферэнцыі

17-18 красавіка 2014 г. на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў", прысвечаная 20-годдзю археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ. У канферэнцыі з дакладам "Да пытання аб сацыяльным стане ў Полацку падчас Першай сусветнай вайны" прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, Воднева Ірына Пятроўна. Упершыню былі агучаны звесткі з дакументаў НГАБ, якія ўдакладняюць карціну жыцця ў прыфрантавым горадзе ў 1914-1918 гг.

34