«Князь-Чарадзей»

Вучні чацвёртых класаў школ г. Полацка наведалі музейна-педагагічныя заняткі «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч», што на працягу двух тыдняў праходзілі ў Краязнаўчым музеі. Дзеці даведаліся, чаму самага знакамітага ўладара Полацкага княства празвалі Чарадзеем, якія легенды і паданні пра яго складалі і чым ён праславіўся на цэлыя стагоддзі. Юныя наведвальнікі з захапленнем трымалі ў руках упрыгажэнні, якія палачанкі насілі тысячу гадоў назад, убачылі вайсковы рыштунак старажытных ваяроў, пагулялі ў «Веча» і паспяхова «выправілі» ўсе «памылкі» на старонках Полацкага летапісу.

на занятках "Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч" у Краязнаўчым музеі. Полацк. 2016 г.