Далучайся да акцыі!

У гэтым годзе галоўнай пляцоўкай усіх мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў – 2018", стане вуліца Ніжне-Пакроўская. Месца было абрана невыпадкова. Роўна 20 гадоў таму, у маі 1998 г., была адкрыта стацыянарная выстаўка "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай". Новы музей Полацка размясціўся ў самай старой каменнай грамадзянскай пабудове горада – знакамітым Доміку Пятра І. Экспазіцыя заняла невялікую па плошчы залу, але ўмелае дызайнерскае рашэнне і граматны падбор матэрыялаў супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка стварылі непаўторны куток жыцця палачан пачатку ХХ ст.

На працягу 20 гадоў музей не стаяў на месцы, а ўпэўнена крочыў наперад, рос і мужнеў разам са сваімі наведвальнікамі. Музейная экспазіцыя пастаянна папаўнялася новымі экспанатамі. У 2012 г. музей перажыў капітальны рамонт і рээкспазіцыю, дадаў новыя формы паслуг.

Напярэдадні юбілею супрацоўнікі музея запусцілі інтэрактыўную акцыю пад агульнай назвай "Домік Пятра I: ад легенды да музейнай экспазіцыі", па выніках якой з 10 па 17 мая 2018 г. будзе праведзены тэст. Тэст можна будзе прайсці ў групе "Краеведческий музей Полоцка" ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте " або спампаваць па наступнай спасылцы Тэст, а пасля адправіць ліст з адказамі на пытанні тэста на электронны адрас – walk.polotsk@museum.by


Першых 10 чалавек, якія правільна адкажуць на ўсе 15 пытанняў,
чакаюць памятныя каштоўныя прызы
.
Запрашаем усіх прыняць самы актыўны ўдзел
у нашай інтэрактыўнай акцыі!


Неабходную інфармацыю, каб прайсці тэст, можна знайсці тут.

566