Кніга "Усадебный комплекс "Домик Петра I в городе Полоцке": История. Владельцы. Легенды"

Дадзеная праца з'яўляецца першым манаграфічным даследаваннем старажытнейшай захаваўшайся грамадзянскай пабудовы Полацка - т. зв. "Доміка Пятра I". У працы асвячаюцца не толькі гісторыя архітэктурнага помніка, але і значнай часткі прылеглай да яго гарадской тэрыторыі. Храналагічныя рамкі даследавання - сяр. XVII - сяр. XX стст. Асаблівую цікавасць выклікае выказаная аўтарам гіпотэза пра мяркуемых першапачатковых уладальніках дома. Апублікаваны ў манаграфіі матэрыал і высновы стануць неабходнай падмогай не толькі будучым даследчыкам гэтага ўнікальнага помніка архітектуры, але і гісторыкам, археолагам і мастакам, якія вывучаюць гісторыю Полацка ранняга Новага часу. Аўтар кнігі - вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў.