Не выходзячы з дому!

Калі ВЫ яшчэ ні разу не былі на стацыянарнай выставе "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай", якая размясцілася ў самай старой грамадзянскай пабудове г. Полацка, то пачніце знаёмства з нашым музеем ужо сёння - НЕ ВЫХОДЗЯЧЫ З ДОМУ!
У новай рубрыцы можно не толькі пазнаёміцца з найбольш цікавымі аўтэнтычнымі прадметамі, але і забяспечыць сабе займальны вольны час. Прыклаўшы пэўныя разумовыя намаганні, ВЫ можаце разгадаць крыжаванку, выканаць тэставае заданне і паўдзельнічаць у анлайн-гульні.
Мы спадзяёмся, што атрыманы пры гэтым пазітыўны зарад энергіі, АБАВЯЗКОВА прывядзе ВАС да нас у МУЗЕЙ! Да хуткай сустрэчы!