Інтэрактыўная гульня па экспазіцыі музея для дзяцей

Дарагія сябры!
Калі вы думаеце, што музей - гэта нешта сумнае і нецікавае, то вы глыбока памыляецеся. Мы запрашаем усіх дзяцей і бацькоў паўдзельнічаць у гульні «Запрашаем на прагулку ў слаўны старажытны Полацк-град». У музеі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» вы будзеце вырашаць займальныя задачы і трэніраваць кемлівасць, адгадваць загадкі і шукаць прадметы. Вы даведаецеся шмат цікавага аб адной з самых старажытных вуліц горада Полацка і атрымаеце зарад выдатнага настрою!
Жадаем вам творчасці і поспехаў!