У гасцях у музейнага доктара...

У лістападзе 2022 года на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» у рамках праграмы «Мы прыйшлі ў музей» прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў «Хто і як лечыць музейныя прадметы». Вучні 2-х класаў ДУА «Базавая школа №15 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Полацка імя Еўфрасінні Полацкай» з цікавасцю пазнаёміліся з дзвюма новымі для іх прафесіямі - археолагам і рэстаўратарам. Другакласнікі пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка музея ў даступнай для дзяцей форме вывучалі археалагічныя знаходкі мінулых стагоддзяў і «рэстаўравалі» прадметы музейнага значэння.

45