Ад археалогіі да рэстаўрацыі...

У лістападзе ў межах музейна-педагагічнай праграмы «Мы прыйшлі ў музей» супрацоўнікамі Доміка Пятра І былі праведзены заняткі для навучэнцаў 2-х класаў. Прысвечаны яны былі двум важным прафесіям, прадстаўнікі якіх працуюць і ў нашым музеі-запаведніку: археолагу і рэстаўратару.

На занятках другакласнікі ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. У.М. Азіна г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», а таксама ДУА «Сярэдняя школа №18 ім. Еўфрасінні Полацкай г. Полацка» пазнаёміліся з асноўнымі археалагічнымі паняццямі. Напрыклад, што такое культурны пласт і якая яго магутнасць у нашым родным Полацку. 

Дзеці даведаліся пра тое, якім чынам трапляюць прадметы ў музей і як зрабіць так, каб старажытныя экспанаты выглядалі як новыя. Удзельнікам занятку было прапанавана самім паспрабаваць сябе ў ролі археолагаў і рэстаўратараў. 

152