Яшчэ можна паспець…

Роўна год таму ў памяшканнях самай старажытнай грамадзянскай пабудовы горада Полацка — Доміку Пятра I, размясцілася часовая экспазіцыя «Утаймавальнікі вогненнай стыхіі». У двух залах цокальнага паверха прадстаўлена больш за 200 прадметаў, непасрэдна звязаных з гісторыяй пажарнай службы нашага горада. У экспазіцыі можна ўбачыць пажарны інвентар і абсталяванне, узнагароды і дакументы ветэранаў пажарнай службы, матэрыялы па супрацьпажарнай бяспецы, пачынаючы з пасляваеннага часу і да сённяшняга дня.

За час існавання выставы быў праведзены шэраг тэматычных экскурсій і музейна-педагагічных заняткаў, прэзентацый і сустрэч з нашымі землякамі-пажарнымі, якія прысвяцілі сваё жыццё небяспечнай, але высакароднай справе.

Выстава працуе аўторак-нядзеля 10.00-18.00, вул. Ніжне-Пакроўская, 33

Будзем рады вас бачыць!

246