
Да 20 красавіка ў ніжняй зале Доміка Пятра I дзейнічае цікавая выстава з фондаў музея «Замкавы комплекс «Мір» — «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць». І ў вас яшчэ ёсць час яе наведаць!
Часовая экспазіцыя прысвечана побыту прадстаўнікоў дваранства XIX — пачатку XX стст. Наведванне выставы дазволіць вам зазірнуць у свет культуры паўсядзённасці, а таксама свецкага жыцця таго часу. У экспазіцыі прадстаўлены арыгінальныя прадметы, якія дамы захоўвалі у сваіх будуарах і карысталіся штодня. На выставе вы зможаце ўбачыць прэс-пап’е на каменнай падстаўцы, гільяціну для цыгар, бювар для лістоў і нават тэатральны бінокль, інкруставаны панцырам чарапахі.
Выстава працуе з 10.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка, па адрасе:
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 33.
Тэлефон для даведак: 43-81-16.
Будзем рады вас бачыць!