Банкноты


У пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі грашовай адзінкай быў рубель. Галоўнай манетай з'яўлялася залатая, найвышэйшы намінал якой вызначаўся ў 15 рублёў. Дапаможнымі ў плацяжах служылі срэбраная і медная манеты. Намінал крэдытных білетаў быў усталяваны ў 1, 3, 5, 10, 25, 100 і 500 рублёў. У 1905-1910 гадах яны выпускаліся ў вялікай колькасці, так як у краіне назіралася гіперінфляцыя ў сувязі з няўдалай руска-японскай вайной і рэвалюцыйнымі падзеямі 1905-1907 гадоў. Грашовыя банкноты самага высокага наміналу атрымалі ў народзе прыгожыя мянушкі. Сторублёвая купюра з партрэтам Кацярыны II называлася «Каценька», або «Кацярынка», пяцісотрублёвая купюра з партрэтам Пятра I - «Пеценька».