Падлогавы гадзіннік


У інтэр'ерах асабнякоў пачатку мінулага стагоддзя часта можна было сустрэць падлогавыя гадзіннікі ў вялікім драўляным корпусе, аздобленым разьбой і ўпрыгожаным рознага роду роспісамі. Уладальнікі любоўна называлі іх «дзядуліны гадзіннікі», «гадзіннікі з доўгім корпусам».

Падлогавы гадзіннік, прадстаўлены ў экспазіцыі, зроблены ў пачатку ХХ стагоддзя. Гадзіннікавы механізм заходнееўрапейскай работы, маятнік і гіры схаваны ў трох'ярусным драўляным футарале з рэльефным арнаментам ручной работы. Вышыня такога гадзінніка дасягае двух метраў.