Аршын


Аршын - спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння даўжыні. У аснову пакладзена старажытная руская мера даўжыні - аршын, якая ўведзена ў абарот у XVI стагоддзі і ўзаконена ў 1899 годзе. Адзін аршын складаў 711,19 мм або 28 цаляў. Аршын абавязкова меўся ў галантарэйнай краме. Ім, як правіла, купцы адмяралі сукно. У 1910 годзе аршын простага ільнянога палатна каштаваў 17 капеек, тонкага - 55 капеек. Самай дарагой была шаўковая тканіна, кошт якой складаў 1 рубель за аршын.

Драўляны аршын, прадстаўлены ў экспазіцыі, англійскай вытворчасці пачатку ХХ стагоддзя. Ён складаецца з 4 драўляных планак, злучаных пры дапамозе шарніраў. З аднаго боку нанесены дзяленні, якія вымяраюцца вяршкамі (44,449 мм), з другога – цалямі.