Барыла


Транспартны посуд у пачатку ХХ стагоддзя адрозніваўся вялікай разнастайнасцю і варыянтамі прымянення. Прызначэнне барыла вызначала выбар дрэва, з якога выраблялі тару. Для захоўвання брагі, алею выкарыстоўвалі барыла з дуба. Малако і мёд захоўвалі ў ліпавым барыле. У побыце часцей за ўсё выкарыстоўвалі невялікія ёмістасці ад 5 да 120 літраў.

Барыла невялікага аб'ёму, прадстаўленае ў экспазіцыі, выкарыстоўвалася для транспарціроўкі і захоўвання вадкасці. Гэта бондарская работа невядомага майстра першай паловы ХХ стагоддзя.