Падлогавыя вагі


Падлогавыя вагі з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя і прызначаліся для ўзважвання вялікіх грузаў. Некаторыя іх разнавіднасці маглі ўзважваць грузы вагой да 120 пудоў (каля 2 тон).

Падлогавыя вагі, зробленыя ў Польшчы ў 1879 годзе, уяўляюць сабой прамавугольную драўляную платформу з перпендыкулярнай стойкай і вагавай прыладай. Гэтыя вагі прызначаны для ўзважвання грузаў вагой да 16 пудоў (каля 260 кг).