Кавамолка


У пачатку мінулага стагоддзя кава была элітным напоем. Прывозілі яе ў Полацк у зярнятах з краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Найбольш распаўсюджаным у побыце прыстасаваннем для драблення буйных зярнятаў кавы была ручная кавамолка, ці млынок. Яна прадстаўляла сабой невялікую скрынку з ручкай, якая круцілася, і скрыначкай для молатага зерня, якая высоўвалася. Часта ручныя кавамолкі выкарыстоўваліся ў кандытарскіх і булачных, дзе і прадавалі заморскія напоі. Так, напрыклад, у Полацку ў 1910 годзе ў пякарнях Бімбада і Якупава на вуліцы Віцебскай можна было выпіць каву, какаву, паласавацца шакаладам.