Венскае крэсла


Масавая вытворчасць крэслаў была наладжана адносна нядаўна, толькі ў XIX стагоддзі, калі заходнееўрапейскія прамыслоўцы на практыцы пачалі прымяняць тэхналогію апрацоўкі драўніны парай. Вынаходнікам новай тэхналогіі ў дрэваапрацоўцы быў венскі мэблевы майстар Міхаэль Тонет. Новаўвядзенне дазволіла вырабляць так званыя «гнутыя», ці венскія, крэслы. Эстэтычныя і функцыянальныя, яны пачалі выкарыстоўвацца ў чайных, кіназалах, крамах і навучальных установах.

Венскае крэсла з арнаментаваным сядзеннем, прадстаўленае ў экспазіцыі, зроблена ў Расійскай імперыі ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.