#зацікавіліся_наведайце

Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» пашырае формы супрацоўніцтва са сваімі наведвальнікамі. Калі ВЫ яшчэ на шляху ў наш невялікі, але вельмі цікавы музей, можаце зазірнуць на наш сайт у новую рубрыку «Не выходзячы з дому». Тут мы прапануем ВАМ анлайн-гульні «Словы з далёкага мінулага» і «Знайдзі пару», а таксама японскую крыжаванку «Старажытны дом». Пазнаёміўшыся завочна з самымі яркімі экспанатамі нашага музея, ВЫ зможаце наведаць нашу выстаўку з 10.00 да 18.00 па адрасе: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 33.

Да хуткай сустрэчы!

1046