Стараверы Полаччыны XVIII — пачатку XXІ стагоддзяў

15 снежня 2023 г. на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» прайшла лекцыя кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Аўсейчыка Уладзіміра Яўгенавіча. Мерапрыемства было прысвечана святкаванню з нагоды 25-годдзя Свята-Успенскай стараабрадніцкай царквы.

Уладзімір Яўгенавіч распавёў пра асноўныя рэгіёны рассялення старавераў на тэрыторыі Беларусі, статыстычныя дадзеныя стараабраднікаў, культавыя пабудовы і іх адметнасці, адрозненні федасееўцаў ад філіпоўцаў і паморцаў. Была агучана гісторыя полацкай стараверскай абшчыны, а таксама прадэманстраваны вынік візуальнай рэканструкцыі храма, які быў пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе.

172