Ад археалагічных знаходак — да сакрэтаў рэстаўрацыйнага майстэрства…

Музейныя заняткі — гэта зусім не сумна! У гэтым змаглі пераканацца другакласнікі нашага горада, якія ў верасні наведалі стацыянарную выставу «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».

У рамках музейна-педагагічных заняткаў вучні 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка» і УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны» пазнаёміліся з дзвюма новымі для іх прафесіямі: археолага і рэстаўратара. Праца гэтых спецыялістаў нярэдка застаецца ў цяні, але пры гэтым вельмі важная для паўнавартаснай дзейнасці музея і яго экспазіцый. Дзеці змаглі патрымаць у руках сапраўдныя археалагічныя знаходкі — керамічныя вырабы, якія з’яўляюцца і самымі масавымі. А пра тое, дзе, пры якіх умовах, у якім стане іх знаходзяць і як аднаўляюць, можна было даведацца на занятках.

Музей чакае новых наведвальнікаў!

344