Любоўю матчынай сагрэтыя

24 кастрычніка ў рамках культурна-адукацыйнага праекта «Выклік прыняты! Да барацьбы з агнём гатовыя!» на пляцоўцы выставы «Утаймавальнікі вогненнай стыхіі» адбылася сустрэча з Аксанай Раманаўнай Лоўкінай. Мерапрыемства было прысвечана самаму светламу святу кастрычніка — Дню маці.

Аксана Раманаўна не проста мама, а Мама з вялікай літары, якая выхавала 10 дзяцей і ўзнагароджана ордэнам Маці. Сярод пяці яе сыноў двое служаць у шэрагах Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Мерапрыемства наведалі студэнты Полацкага каледжа УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж», ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча», а таксама прадстаўнікі ГА «Беларускі саюз жанчын». На сустрэчы былі закрануты розныя аспекты выхавання дзяцей — ад адукацыі да маральна-духоўнага развіцця. А яшчэ Аксана Раманаўна падзялілася з дзяўчатамі сакрэтамі сямейнага шчасця, што выклікала непадробную цікавасць у прысутных.

Прыемным сюрпрызам стала музычнае віншаванне ад Аляксандра Віктаравіча Пугача, старшыні ветэранскай арганізацыі Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях «Спасатель».

346