Выдатныя імгненні вясны...

У Доміку Пятра І у студзені 2025 года была адкрыта часовая экспазіцыя «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць». У большай ступені гэта аповед пра штодзённае і святочнае жыццё жанчыны дваранскага саслоўя ХІХ стагоддзя: рукадзельніцы, інтэлектуалкі, тэатралкі, харашухі. Экспазіцыя натхніла супрацоўнікаў Краязнаўчага музея на правядзенне мерапрыемстваў.

11 сакавіка 2025 г. на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» прайшла музейная гасцёўня «Выдатныя імгненні вясны ...», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Госцем сустрэчы стала полацкая настаўніца, паэт, бард Іна Васільеўна Саламаха.

На сакавітай і мілагучнай беларускай мове гучалі цудоўныя вершы, нaпoўнeныя cвятлoм любoвi да роднай зямлі, сваёй справы, да жыцця ва ўсіх яго аспектах. Кожны твор самабытнай паэткі Полаччыны, удзельніка народнага літаратурна-­музычнага аб’яднання «Крылы» г. Наваполацка — сапраўднае перапляценне шчырых пачуццяў і перажыванняў, дзе выяўляецца глыбокі роздум над месцам жанчыны ў свеце.

Напрыканцы сустрэчы ў выкананні Іны Васільеўны прагучала напісаная ёю песня «Запаліць імгненні», якую аўдыторыя цёпла вітала апладысментамі.

320