Буфет


Першыя буфеты з'явіліся ў Еўропе яшчэ ў ХVI стагоддзі. Першапачаткова яны размяшчаліся ў грамадскіх месцах - магістраце або ратушы. З цягам часу такая мэбля стала ўпрыгожваць хатнія інтэр'еры.

Двух'ярусны драўляны буфет, прадстаўлены ў экспазіцыі, быў зроблены ў Германіі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. Яго фасады аздоблены накладным раслінным арнаментам і бронзавай фурнітурай. Верхняя частка буфета мае закрытыя дзверцы і адкрытыя палічкі, дзе звычайна выстаўлялі шкляны і фарфоравы посуд. На закрытых паліцах у ніжняй частцы буфета, як правіла, захоўвалі сталовую бялізну.