Мэблевы гарнітур


Аўстрыйскі мэблевы гарнітур, які ўключае авальны стол на дзвюх апорах і крэсла «тэт-а-тэт», зроблены ў другой палове ХIХ стагоддзя. Гэта мэблевая група разлічана на дзве персоны і прызначана для вядзення сур'ёзных перамоў ці павольных гутарак. Паміж крэсламі зроблена спецыяльная падстаўка, на якую можна было паставіць кубак гарбаты або кавы. Масіўная мэбля з натуральнага дрэва ў спалучэнні з цёплым тонам абіўкі стварае дабрабыт і камфорт у гасцёўні.