Фотаздымак гімназістак Т.Вышынскай і А.Казьянінай


Таццяна Іванаўна Вышынская (у шлюбе Азернікава) - выпускніца Полацкай жаночай гімназіі 1911 года. Нарадзілася ў Полацку ў 1894 годзе. З 1912 па 1918 год у роднай навучальнай установе Таццяна Іванаўна выкладала французскую мову. Пасля рэвалюцыі яна працавала ў сярэдніх школах №№ 1, 2, 9, 10 і медвучылішчы горада Полацка. У 1948 годзе Таццяна Іванаўна Азернікава была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік БССР». Памерла ў 1962 годзе. Т.І.Азернікава стала родапачынальніцай дынастыі настаўнікаў. Настаўнікам быў яе муж - Уладзімір Канстанцінавіч, педагогамі сталі дачка - Ніна Уладзіміраўна, якая і сёння жыве ў Полацку, унучка Алена, унук Сяргей і праўнучка Вольга.

Алена Георгіеўна Казьяніна (у шлюбе Александровіч) нарадзілася ў 1892 годзе. У 1910 годзе скончыла Полацкую жаночую гімназію, пасля працавала настаўніцай у сельскай школе, а з 1913 года - выкладчыцай пачатковай школы і ўзорнай школы пры настаўніцкай семінарыі ў Полацку. У савецкі час Алена Георгіеўна працавала ў I, II і III савецкіх школах, сярэдніх школах №№ 1 і 7. У 1948-1958 гадах А.Г.Александровіч займала пасаду старшыні гаркама саюзу работнікаў асветы. У 1949 годзе Алена Георгіеўна Александровіч была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік БССР». Памерла ў 1979 годзе.