Фотаздымак гімназістак


У 1910 годзе ў Полацку працавалі 3 фатаграфіі, якія размяшчаліся на вуліцы Віцебскай. Уладальнікам адной з іх быў фатограф Бернштэйн. На здымку, зробленым ім у 1912 годзе, сфатаграфаваны вучаніцы і выкладчыкі Полацкай жаночай гімназіі. Сярод выкладчыкаў - настаўніца французскай мовы Віктарына Розіа. Пасля рэвалюцыі яна пераехала ў родны горад Шатр-ле-Фарэ, што ў Францыі, і пражыла там усё жыццё.