Стол-бюро


Стол-бюро – равеснік эпісталярнага жанру. З'явіўся ён у часы, калі людзі яшчэ пісалі адзін аднаму лісты на паперы, і ім патрабавалася для гэтага асобая мэбля. Такога віду сталы распаўсюдзіліся ў Заходняй Еўропе ў канцы ХVII стагоддзя ў сувязі са з'яўленнем моды на рабочыя кабінеты. У той час было мноства разнавіднасцяў бюро: з накрыўкай-барабанам, з вытанчаным пюпітрам для чытання кніг, са скрыначкамі для пісьмовых прылад і кніг.

Стол-бюро ручной работы, прадстаўлены ў экспазіцыі, зроблены ў другой палове XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі. Яго стальніца ўпрыгожана раслінным арнаментам залацістага колеру. У верхняй частцы стала маюцца аддзяленні для захоўвання папер і канцылярскіх прадметаў. Рабочая паверхня стала павялічваецца за кошт пакрытай сукном высоўнай стальніцы.