Бязмены


Бязмен, або ручныя вагі, дазвалялі ўзважваць тавары, не выкарыстоўваючы гіры. Пры ўзважванні тавара бязменам была высокая верагоднасць хібнасці, якая магла складаць палову фунта (каля 200 грамаў). Па гэтай прычыне бязмены былі забаронены да выкарыстання ў гандлёвых крамах. Найбольш шырока бязмены былі распаўсюджаны пры гандлі ўразнос, што было дазволена Зборам Законаў Расійскай імперыі.