Газавая лямпа "кажан"


У пачатку ХХ стагоддзя асноўнымі крыніцамі асвятленя вуліц і дамоў гараджан былі газавыя свяцільні і лямпы. Вядома, што ў 1904 годзе на вуліцах горада Полацка налічвалася 280 свяцільняў, якія асвятлялі вуліцу Віцебскую і прывакзальную плошчу.

Газавыя лямпы, якія мелі ветраахоўную канструкцыю, у народзе называлі «кажан». Прынцып работы газавай лямпы даволі просты: у ёмістасць залівалася газа, куды пагружаўся адзін канец кнота. Другі яго канец зажымаўся ў гарэлцы, сканструяванай такім чынам, каб паветра паступала знізу. На гарэлку ўстанаўлівалася лямпавае шкло для забеспячэння цягі і аховы пламені ад ветру.

Перад Першай сусветнай вайной у Полацку вулічнае газавае асвятленне было заменена на электрычнае. А ў побыце некаторыя жыхары вёсак газавымі лямпамі карыстаюцца да цяперашняга часу.