Бутэлька з-пад лікёру "BENEDICTINE"


Заслужанай папулярнасцю ў многіх краінах стагоддзямі карыстаўся французскі лікёр "BENEDICTINE", які з'явіўся яшчэ ў пачатку XVI стагоддзя. Рэцэпт яго прыдумалі манахі-бенедзікцінцы, ад чаго лікёр і атрымаў сваю назву. Гэты моцны спіртны напой вырабляўся на аснове спірту з цукровых буракоў, траў (больш за 27 відаў) і мёду. У часы Вялікай французскай рэвалюцыі (канец XVIII стагоддзя) рэцэпт лікёру быў згублены. Згодна легендзе ў 1863 годзе прадпрымальнік Аляксандр Лягран знайшоў старажытны фаліянт з зашыфраванымі рэцэптамі манахаў і здолеў аднавіць адзін з іх. У 1876 годзе Лягран стварыў кампанію "BENEDICTINE" і атрымаў эксклюзіўнае права на вытворчасць напою. Тры віды гэтага лікёру вырабляюцца і сёння.