Бутэлька з-пад алкагольнай прадукцыі «J.A.Baczewski»


Элітная алкагольная прадукцыя паступала ў Расію з Ільвова (тагачаснай Аўстра-Венгрыі) з таварным знакам «J.A.Baczewski». Фабрыка лікёраў і гарэлкі Бачэўскіх была заснавана ў 1782 годзе. Найбольшага росквіту кампанія атрымала на пачатку ХХ стагоддзя пры Адаме Юзафе Бачэўскім. Асартымент прадукцыі фабрыкі Бачэўскага ўключаў наліўкі, хлебную гарэлку, лікёры, ром - усяго 123 віды. За сваю прадукцыю кампанія атрымала ўзнагароды ў Амстэрдаме, Вене, Лондане. Сёння вытворчасць прадукцыі пад маркай «J.A.Baczewski» працягваецца ў ЗША.