Бутэлька з-пад алкагольнай прадукцыі «Калинкинъ»


Лідарам вытворчасці піва ў Расійскай імперыі было «Калинкинское пивоваренное и медоваренное товарищество». Прадпрыемства было створана ў 1795 годзе ў Санкт-Пецярбурзе. У хуткім часе прадукцыю пачалі пастаўляць да Імператарскага двара. У пачатку ХХ стагоддзя кампанія ператварылася ў найбуйнейшы расійскі піваварны завод, дзе выпускалі розныя гатункі піва. Самым папулярным і масавым было Баварскае піва. Яго пастаўлялі ў многія гарады Расійскай імперыі. Поспехі Калінкінскага таварыства былі адзначаны на Усерасійскай прамысловай і мастацкай выставе 1896 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. У 1913 годзе выпуск піва быў спынены. На сённяшні дзень «Пивоваренный завод имени Степана Разина» з’яўляецца пераемнікам старэйшай піваварні Расійскай імперыі.