Чамаданы


Стагоддзямі людзі пераносілі сваю паклажу ў кошыках, вузлах, скрынях і іншых прыстасаваннях. Але з развіццём тэхнікі ў XIX стагоддзі, калі з’явіліся аўтамабілі і цягнікі, паўстала неабходнасць стварэння новых, больш сучасных і зручных прыстасаванняў для перавозкі рэчаў. Чамадан трывала ўвайшоў ва ўжытак прадстаўнікоў усіх саслоўяў грамадства. У экспазіцыі музея прадстаўлена два драўляныя чамаданы ручной работы, зробленыя ў Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя.