Заезжы дом Давіда Арляеўскага


Як правіла, заезжыя дамы размяшчаліся недалёка ад рынкаў. Хутчэй за ўсё, і заезжы дом полацкага мешчаніна Давіда Арляеўскага знаходзіўся ў раёне Ніжняга рынка, які выходзіў на Ніжне-Пакроўскую вуліцу. У такіх дамах спыняліся небагатыя гандляры і сяляне, якія збіраліся ў горадзе ў дні кірмашоў з усяго павета. У заезжым доме можна было атрымаць пакой і з утульнасцю ўладкавацца на начлег, у чайным пакоі пасмакаваць стравы мясцовай кухні ці выпіць гарачай гарбаты з печывам. Давіду Арляеўскаму належыла і невялікая пякарня, якая размяшчалася на той самай вуліцы. Клапатлівы гаспадар у двары заезжага дома заўсёды мог пакінуць каня на пастой і не турбавацца пра захаванасць тавару.