Кузняцоўскі фарфор


Сваю гісторыю гандлёвая марка фарфоравых вырабаў Мацвея Сідаравіча Кузняцова вядзе з 1812 года, калі ў горадзе Цвяры адкрылася яго першая фабрыка. У пачатку ХХ стагоддзя ўжо на васьмі заводах «Товарищества по производству фарфоровых и фаянсовых изделий М.С.Кузнецова» выраблялі недарагі посуд для шырокага спажывання. Асартымент тавараў быў разнастайны: сталовы, чайны, сервізны посуд, адзінкавыя фарфоравыя вырабы белага колеру або з роспісамі. Адметнай асаблівасцю вырабаў кузняцоўскага фарфору былі выявы розных кветак: ружаў, фіялак, васількоў. Вытворчасць, заснаваная сынам Мацвея Кузняцова Цярэнціем у 1832 годзе, - Дулёўскі фарфоравы завод - працуе і па сённяшні дзень.