Газета «Русский врачъ»


Штотыднёвая медыцынская газета «Русский врачъ» выдавалася ў Санкт-Пецярбурзе з 1901 г. Яе тэматыка была прысвечана ўсім галінам медыцынскай навукі, якія існавалі ў пачатку ХХ стагоддзя, грамадскай і прыватнай гігіене, пытанням урачэбнага побыту. «Русский врачъ» быў адным з самых чытальных айчынных медыцынскіх перыядычных выданняў. На старонках газеты можна было пазнаёміцца з навінкамі фармацыі, убачыць рэкламу лекавых прэпаратаў, артыкулы свяцілаў медыцынскай навукі, аб'явы прыватнага характару.

Падшыўка газеты за 1906, прадстаўленая ў экспазіцыі, паступіла ў музейны фонд у 1991 г. з салона-магазіна Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.