Аптэка Баярынблюма (пад арлом)


Сярод трох аптэк і чатырох аптэкарскіх магазінаў Полацка пачатку ХХ стагоддзя выдзялялася аптэка Баярынблюма, якая размяшчалася ва ўласным доме. Так званая аптэка «пад арлом» у 1910 годзе была адзінай такога кшталту аптэкай у горадзе. Над уваходам ва ўстанову красаваўся двухгаловы арол, такі самы, як на гербе Расійскай імперыі. Такія сімвалы вывешваліся над усімі «вольнымі» аптэкамі, уладальнікі якіх атрымалі ад дзяржавы прывілей на іх адкрыццё. У аптэцы можна было не толькі набыць лекі, але і атрымаць урачэбную кансультацыю, пачытаць медыцынскую літаратуру, а таксама замовіць касметычныя сродкі па ўласным рэцэпце.