Сігнатура


Своеасаблівай візітнай карткай любой аптэкі былі сігнатуры - рознакаляровыя ярлычкі, якія прыкладаліся да лекаў. На сігнатуры звычайна ўказвалі назву аптэкі, імя яе ўладальніка або ўпраўляючага, нумар рэцэпта, імя хворага, рэжым прыёму і спосаб ужывання лекаў. Акрамя надпісаў аптэчныя сігнатуры ўтрымлівалі майстэрскія графічныя малюнкі. Самымі папулярнымі сярод іх былі выявы герба Расійскай імперыі або будынка, дзе размяшчалася аптэка. Тэрмін «сігнатура» захаваўся ў сучаснай мове: сігнатурай называюць тую частку рэцэпта, дзе ўказаны спосаб ужывання прапісанага прэпарата.