Чучала савы


У аптэцы пачатку мінулага стагоддзя можна было ўбачыць чучала савы. Са старажытных часоў сава лічылася сімвалам пазнання і асветы. У беларускай міфалогіі сава была птушкай мудрасці, уведзенай у таямніцы Сусвету. Гэта птушка, якая валодала сакральнымі якасцямі, часта была спадарожніцай чараўнікоў, ведуноў і траўнікаў. Лічылася, што чучала савы будзе надзейным талісманам і абярэгам аптэкі, дзе большая частка лекаў выраблялася з расліннай сыравіны.