"Цукровая галава" і шчыпцы


У заезжым доме пастаяльцаў абавязкова частавалі гарбатай. Да стала падавалі печыва, масла, малако, варэнне, мёд і цукар у выглядзе так званай «цукровай галавы». У час чаявання з дапамогай спецыяльных шчыпчыкаў ад «цукровай галавы» адколвалі невялікія кавалачкі. Цукар клалі ў рот і запівалі гарачым напоем. Калі-нікалі цукровыя кавалачкі спярша абмаквалі ў гарбату. Лічылася, што піць гарбату з цукрам упрыкуску было вельмі эканомна, а дабаўленне цукру ў гарбату псавала смак напоя.