Настольная лямпа


У сярэдзіне ХIХ стагоддзя тэхнічны прагрэс падарыў чалавецтву «газавую эру». Паўсюдна пачалі выпускацца вытанчаныя газавыя свяцільні, дызайнерскае выкананне якіх адрознівалася разнастайнасцю. Лямпы маглі быць пераноснымі, падвеснымі, настольнымі або насценнымі. Пры гэтым яны выступалі не толькі як асвятляльныя прыборы, але і як элементы дэкаратыўнага ўбрання.

Настольная газавая лямпа, прадстаўленая ў экспазіцыі, зроблена ў другой палове ХIХ - пачатку ХХ стагоддзяў у Германіі. Керамічнае тулава свяцільні аздоблена раслінным арнаментам, закончанасць якому надае шкляны абажур.