Буфет


Трох'ярусны дубовы буфет у стылі мадэрн быў зроблены ў пачатку ХХ стагоддзя і належаў уладальніку заезжага дома Давіду Арляеўскаму. У афармленні буфета малюнак са звілістых кветак і лісця на фасадах пераклікаецца з мазаікай з рознакаляровага шкла і перламутравымі ўстаўкамі на дзверцах. У такой мэблі звычайна захоўвалі сталовую бялізну і посуд. Буфет быў перададзены ў фонды музея-запаведніка нашчадкамі Д. Арляеўскага ў 1997 годзе.